Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
1 сентября 2023

У школу гатовыя!

Сёння у школах, гімназіях і ліцэях рэспублікі празвініць першы званок, які пакліча хлопчыкаў і дзяўчынак у класы. Усяго ў краіне за парты сядзе больш за 1 мільён дзяцей. Сярод іх - 3 627 юных пастаўчан, 392 з якіх ўпершыню пераступяць школьны парог.

Зараз у сем’ях завяршаюцца апошнія прыгатаванні да новага навучальнага года: дзеці прымяраюць форму, складваюць у рукзакі падручнікі і школьна-пісьмовыя прылады. Разам з іншымі гэта робяць жыхаркі райцэнтра Ева і Маша Арэхавы, якія пойдуць адпаведна ў 2-і і 5-ы класы Пастаўскай гімназіі. Па словах мамы дзяўчынак -  Дар’і, рыхтавацца да 1 Верасня яны пачынаюць у канцы ліпеня. Стараюцца хутчэй купіць форму, сшыткі, ручкі, алоўкі і іншыя неабходныя для вучобы рэчы, каб у жніўні можна было расслабіцца і ў дачок было як мінімум два тыдні паўнавартасных канікул. Цяпер Ева з Машай радуюцца апошнім летнім дзянькам і жывуць у чаканні хуткай сустрэчы з настаўнікамі і школьнымі сябрамі.

Алена Шапавалава, газета «Пастаўскі край». Фота аўтара