Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23 октября 2020

Сямейная палітыка – набытак дзяржавы

У сераду, 21 кастрычніка, у Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям›я — моцная дзяржава». У лік яго пераможцаў у намінацыі «Лепшыя матэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ» ўвайшла і рэдацыя раённай газеты «Пастаўскі край».

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася ў сталічным Храме-помніку ў гонар Усіх святых у рамках адкрытага круглага стала, арганізаванага Беларускім саюзам жанчын пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі. Спачатку ўдзельнікаў мерапрыемства чакала экскурсія ў Музей памяці і крыпту Храма. Пасля яе завяршэння ва ўтульнай Белай зале Храма-помніка прысутныя абмеркавалі пытанні рэалізацыі дэмаграфічнай палітыкі дзяржавы і ўмацавання прэстыжу інстытута сям’і ў сучасным грамадстве.

Папулярызацыі сямейных каштоўнасцей сродкі масавай інфармацыі Беларусі надаюць вялікую ўвагу. Пра гэта свед­чыць хоць бы і той факт, што з года ў год цікавасць да конкурсу «Моцная сям’я — моцная дзяржава» з боку журналісцкай супольнасці краіны не зніжаецца. Сёлета на яго было прадстаўлена каля 100 работ ад рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. «Пастаўскі край» адзначаны адпаведным дыпломам конкурсу за цыкл рубрык і старонак, прысвечаных сямейнай тэматыцы.

Людміла Зелянкевіч, газета “Пастаўскі край”