Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19 января 2022

Сёння – дзень ратаўніка!

Паважаныя ратаўнікі — работнікі органаў

і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях!

Сёння ваша прафесійнае свята. Шчыра віншуем! Многія з вас у гэты дзень нясуць баявое дзяжурства і гатовыя рызыкаваць сваім жыццём дзеля выратавання іншых. Людзі вашай прафесіі заўсёды першыя там, дзе патрэбна дапамога, вас не спыняюць ні дым, ні агонь, ні зруйнаваныя будынкі, ні стыхійныя бедствы. Вы рашуча пераадольваеце ўсе перашкоды, дэманструеце мужнасць, самаахвярнасць і вытрымку. Дзякуй вам за гераізм.

Віншуем са святам ветэранаў, якія перадаюць свой каштоўны вопыт маладому пакаленню. Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, удачы і сухіх рукавоў.

 

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў