Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
7 октября 2020

Натуральная, высокай якасці

Так ацанілі прадукцыю пастаўскіх кааператараў прадстаўнікі спажыўсаюзаў Пскоўскай, Смаленскай і Калінінградскай абласцей.

— У Беларусь нас запрасілі на 30-ю міжнародную спецыялізаваную выставу «Белагра-2020», — патлумачыў мэту прыезду начальнік упраўлення па рабоце з рэгіёнамі Цэнтрасаюза Аляксандр Казачкоў. — У рамках візіта пабывалі не толькі на выставе, але і ў Цэнтральным музеі гісторыі спажывецкай кааперацыі, правялі рабочую сустрэчу са старшынёй праўлення Белкаапсаюза Валерыем Івановым, падчас якой абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж спажывецкімі арганізацыямі нашых краін. Пра прадукцыю, якую выпускае Пастаўскі філіял, чулі шмат, нам цікава было ўбачыць на ўласныя вочы, у якіх умовах яна вырабляецца.

На базе перапрацоўчых прадпрыемстваў філіяла гасцей віталі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, дырэктар філіяла Ганна Сянько, іншыя работнікі сістэмы.

— Наш філіял абслугоўвае тры раёны, — пачала знаёмства Ганна Сянько. — 75 гандлёвых аб’ектаў размешчаны ў Пастаўскім, 13 — у Браслаўскім, 8 — у Шаркаўшчынскім. 12 аўтамагазінаў дастаўляюць тавары першай неабходнасці ў 700 малых населеных пунктаў, у некаторых з якіх пражывае ад 10 да 15 чалавек. Працуем ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі: паслугі гандлю, акрамя нас, аказваюць яшчэ 269 юрыдычных асоб і 148 індывідуальных прадпрымальнікаў.

У свой час праўленне райспажыўтаварыства зрабіла стаўку не столькі на продаж чужога тавару, колькі на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі ўласнай вытворчасці. Трэцюю частку выручкі калектыў атрымлівае менавіта ад гэтага сегмента, прапануючы пакупнікам хлеб уласнай выпечкі, кандытарскія вырабы, каўбасы, вяндліну, салёную, марынаваную і квашаную агародніну. Для выпуску і захоўвання створана добрая матэрыяльная база.

Галоўным кірункам Пастаў­скага філіяла аблспажыўтаварыства з’яўляюцца хлебапякарная і каўбасная вытворчасць, удзельная вага якой у агульным выпуску тавараў складае больш за 60%. Наменклатура вытворчасці налічвае амаль 300 найменняў, у тым ліку больш за 100 — хлебабулачных вырабаў. У квасільна-засолачным цэху па перапрацоўцы агародніны і фруктаў устаноўлена венгерскае абсталяванне, на якім выпускаюць каля 20 відаў агароднінных салатаў, салёныя агуркі, баклажаны, таматы, капусту квашаную, яблыкі мочаныя, сок яблычны натуральны. Акрамя вытворчасці прадукцыі па традыцыйнай беларускай тэхналогіі, асвоілі выпуск кансерваваных агуркоў, таматаў, перцу салодкага фаршыраванага па венгерскай тэхналогіі. Попытам у пакупнікоў карыстаецца яблычны сок, расфасаваны ва ўпакоўку bag-in-box (мяшок у каробцы). Гэта дазваляе пазбягаць кантакта прадукту з кіслародам як на стадыі захоўвання, так і ў працэсе выкарыстання. Затым упакоўка лёгка ўтылізуецца.

У каўбасным цэху ўкаранёна і сертыфікавана міжнародная сістэма кіравання якасцю і бяспечнасцю харчовай прадукцыі. У асартыменце больш за 100 найменняў: каўбасы вараныя і паўвэнджаныя, сасіскі, сар­дэлькі, вяндліна. Вялікім попытам карыстаюцца салямі варана-вэнджаныя, сыравэнджаныя, сыравяленыя і сырыя каўбасы, прадукты са свініны, шпік, куры, мясныя паўфабрыкаты, фарш і іншае. Пастаўскія кааператары першымі ў Беларусі закупілі неабходнае абсталяванне, паспяхова асвоілі і выкарыстоўваюць шокавую замарозку, якая дазваляе доўга захоўваць прадукцыю кулінарнага цэха. Вырабы са свініны, ялавічыны, рыбы, розныя гарніры, блінчыкі карыстаюцца попытам у наведвальнікаў прыдарожных кафэ і звычайных пакупнікоў. Тарты шокавай замарозкі пастаўляюць на аб’екты гандлю Беларусі.

Прадстаўнікі расійскіх аблсаюзаў прайшлі па цэхах, дасканала пазнаёміліся з абсталяваннем па выпуску розных відаў прадукцыі, задавалі шмат пытанняў прадстаўнікам Пастаўскага філіяла.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Аляксандр Казакоў адзначыў, што госці і ён асабіста ўражаны парадкам, высокай вытворчай і бытавой культурай, шырокім асартыментам. У Пастаўскім філіяле захавалі найлепшыя традыцыі і мэтанакіравана асвойваюць новыя тэхналогіі выпуску якаснай, натуральнай, канкурэнтаздольнай прадукцыі.

 

На прыкладзе Пастаўскага філіяла мы паказалі гасцям з Расіі тыя падыходы, якія спажывецкая кааперацыя Беларусі развівае ў плане перапрацоўкі і захоўвання сельскагаспадарчай экалагічна чыстай прадукцыі, — рэзюмаваў першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Аляксандр Скрундзеўскі. — Вопыт пастаўчан годны пераймання. Іх работу мы імкнёмся рэкламаваць і ўкараняць у іншых рэгіёнах. Прадукцыя высокай якасці. Яна карыстаецца попытам не толькі ў беларусаў, але і за межамі краіны. Цікавасць да яе праявілі і прадстаўнікі Смаленскага, Пскоўскага і Калінінградскага аблспажыўсаюзаў. 


Фаіна Касаткіна, газета “Пастаўскі край”. Фота аўтара