Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18 ноября 2022

Са святам, працаўнікі!

20 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Сельская гаспадарка — аснова асноў, база жыцця. Дзякуй усім, хто працуе ў аграпрамысловым комплексе раёна, за адданасць роднай зямлі, старанне і мэтанакіраванасць. Нам ёсць чым ганарыцца. Дзякуючы не толькі тэхналогіям і сучаснай тэхніцы, але і вашай настойлівасці, працавітасці раён сёлета атрымаў важкія здабыткі ў раслінаводстве, выйшаў на лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці. Нягледзячы на цяжкасці, пэўных поспехаў дабіваюцца і жывёлаводы, работнікі перапрацоўчай прамысловасці АПК. Таксама адрасуем самыя шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам працы, якія ў свой час унеслі важкі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і перапрацоўкі. Няхай надвор’е спрыяе хлебаробам і жывёлаводам, зямля кожны год плаціць багатым ураджаем, спорыцца праца ў перапрацоўшчыкаў! Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя і дабрабыту.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў