Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
7 апреля 2021

Прымае пацыентаў дзённы стацыянар

У панядзелак аднавіў работу дзённы стацыянар паліклінікі ЦРБ. Такое рашэнне прынята ў сувязі са зніжэннем парога захваральнасці на каранавірусную інфекцыю.

— Пасля 5-месячнага перапынку з пачатку гэтага тыдня зноў прымае пацыентаў дзённы стацыянар паліклінікі, — паведаміла загадчыца аддзялення Маргарыта Маскалёва. — Па-ранейшаму ён размешчаны ў асобным крыле на 2-м паверсе паліклінікі. Працуе ў 2 змены: з 7 да 13 гадзін і з 14 да 19. Перапынак адведзены на апрацоўку працэдурнага кабінета.

У аддзяленні 35 ложкаў тэрапеўтычнага і неўралагічнага профіляў. Пры неабходнасці накіроўваюцца сюды на лячэнне і пацыенты з іншымі захворваннямі.

Крыху раней вярнуліся да аказання медыцынскіх паслуг па сваіх профілях тэрапеўтычнае, неўралагічнае і наркалагічнае аддзяленні, якія падчас другой хвалі COVID-19 былі перапрафіляваныя. Зараз лячэннем пацыентаў з каранавірусам займаюцца два аддзяленні — інфекцыйнае і хірургічнае.

Чыстай зонай з’яўляецца і сама паліклініка. Выключэнне складае 21-ы кабінет, дзе вядзецца першасны прыём хворых з праявамі рэспіраторных інфекцый, у тым ліку каранавіруснай, а таксама крыло, дзе раней прымаў псіхіятр і нарколаг. Зараз там праходзяць паўторныя прыёмы хворых.

Вераніка Філановіч,газета “Пастаўскі край”. Фота аўтара.

На фота: загадчыца аддзялення дзённага стацыянара Маргарыта Маскалёва абмяркоўвае з медыцынскай сястрой Святланай Пляшак назначэнні пацыенту