Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
1 апреля 2022

Пралічваем кожны крок

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена працоўнаму калектыву адкрытага акцыянернага таварыства «Навасёлкі-Лучай». Гэтай узнагароды аграрыі ўдастоены за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягнутыя высокія вытворчыя паказчыкі. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 сакавіка.
Юрый Шымчык, дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай:
— Нечакана і вельмі прыемна. Значыць, і сапраўды мы зрабілі штосьці прыкметнае для раёна і краіны. За кожным вынікам — шчырая праца хлебаробаў, жывёлаводаў, спецыялістаў. Гэта ўзнагарода — стымул дабівацца яшчэ больш высокіх намалотаў збажыны, надояў малака, прываг жывёлы, працягваць весці будаўніцтва.
За мінулы год валавая вытворчасць малака ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» склала 13 135 тон. Сортам «экстра» і вышэйшым рэалізавана 99,9%. Ад кожнай каровы надоена ў сярэднім па 5 532 кілаграмы малака. Буйная рагатая жывёла за суткі прыбывала ў сярэднім па 593 грамы.
Гаспадарка прадаўжае мадэрнізацыю жывёлагадоўчай галіны: будуецца новы цялятнік, плануецца рэканструкцыя малочнатаварнай фермы на 500 галоў. Запушчаны свой забойны цэх. Перапрацоўваем свініну на паўфабрыкаты. Яны, як і мука вышэйшага сорту «Лучайская» са свайго мукамольнага цэха, карыстаюцца попытам у гандлёвай сетцы. У тым ліку ў 9 фірменных магазінах гаспадаркі.
Жывёлагадоўля не можа паспяхова развівацца без развітага раслінаводства. Летась з 1 бала-гектара плошчы атрымалі 120 кілаграмаў зерня. Сярэдняя ўраджайнасць склала 33,1 цэнтнера з гектара. План продажу збожжа дзяржаве выканалі на 110%.
Па вырошчванні алейных культур ААТ «Навасёлкі-Лучай» прысуджана 2-е месца ў вобласці. Рапс даў з гектара 24,8 цэнтнера. На адну ўмоўную галаву жывёлы на зімоўку нарыхтавалі 28,8 цэнтнера кармавой адзінкі.
Да пачатку жніва ў Навасёлках зманціруем новы зернесушыльны комплекс для захоўвання 4 000 тон збожжа.
Каб развівацца, трэба пралічваць кожны крок. Мы вучымся гэта рабіць і маем пэўныя вынікі.

Па матэрыялах газеты "Пастаўскі край"