Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
9 октября 2020

Паважаныя ветэраны і работнікі культуры!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Ваша праца — карпатлівая, настойлівая, штодзённая — садзейнічае захаванню і ўзбагачэнню вытокаў духоўнасці і прыгажосці. Вы перадаяце наступным пакаленням каштоўнасці традыцыйнай культуры, фарміруеце ў грамадства пачуццё нацыянальнай годнасці. Менавіта ад вас залежыць паляпшэнне якасці чалавечых узаемаадносін.

Дзякуем вам за тое, што прымнажаеце культурную спадчыну краіны і рэгіёна, надаяце вялікую ўвагу выхаванню дзяцей і моладзі. Жадаем творчага натхнення, паспяховай рэалізацыі новых праектаў. Няхай увашых сем’ях пануюць гармонія, любоў і ўзаемаразуменне.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

 

Цудоўны настрой хлебаробам ААТ «Камайскі-агра» падчас жніва прама ў полі дораць удзельнікі мастацкай самадзейнасці мясцовага Дома культуры Галіна Бразюль, Вікторыя Вашкінель, Ліяна Каравацкая і Алена Кашаева

Фота Анны Анішкевіч, газета "Пастаўскі край"