Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19 января 2023

Паважаныя ратаўнікі – работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях!

Шчыра віншуем з прафесійным святам — Днём ратаўніка!  Вы выбралі для сябе нялёгкую, але надзвычай высакародную справу — першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой, вы ратуеце самае каштоўнае — чалавечыя жыцці. Мужнасць, стойкасць, спагадлівасць, імкненне імгненна адгукнуцца на чужую бяду і гатоўнасць да самаахвяравання — гэтыя якасці характарызуюць ратаўнікоў Пастаўшчыны. Упэўненыя, што вы і надалей будзеце аператыўна рэагаваць на любыя сігналы аб дапамозе, застаючыся для жыхароў раёна надзейнай апорай у складаных сітуацыях.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, далейшых поспехаў у служэнні на карысць Айчыны і грамадства! Няхай жыццё як мага радзей выпрабоўвае вас на трываласць!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў