Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
10 октября 2021

Паважаныя работнікі культуры і ветэраны галіны!

Віншуем вас з прафесійным святам! Ваша місія — дарыць людзям радасць і добры настрой, далучаць іх да культурнай спадчыны беларускага народа, знаёміць з нацыянальнымі традыцыямі і абрадамі — усім тым, чым багатая наша зямля. Дзякуючы вашым творчым ідэям і добрасумленнай працы, культурнае жыццё ў жыхароў Пастаўшчыны цікавае і насычанае. 

Мы ганарымся дасягненнямі творчых калектываў раёна, якія сваім талентам і майстэрствам уносяць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства. Выказваем удзячнасць усім, хто працуе ў сельскіх клубах, Дамах культуры, бібліятэках, дзіцячых школах мастацтваў, Доме рамёстваў, музеі, за шчырую адданасць прафесіі. Жадаем натхнення, моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых дасягненняў! Няхай у вашым жыцці не будзе суму, а кожны дзень прыносіць радасць і яркія ўражанні!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў