Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23 октября 2020

Паважаныя работнікі і ветэраны аўтатранспартнай і дарожнай гаспадарак раёна!

Прыміце шчырыя  віншаванні з прафесійным святам!

Штодзённа вы забяспечваеце народна­гаспадарчы комплекс неабходнымі грузамі, без перабояў і ў тэрмін дастаўляеце тавары народнага спажывання, пошту, ажыццяўляеце пасажырскія перавозкі, утрымліваеце ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўных стандартаў парк аўтатранспартнай тэхнікі і аўтамабільныя дарогі. У аснове вашых дасягненняў — карпатлівая праца, якая  дае свае вынікі.

Выказваем глыбокае прызнанне ўсім, хто прыкладвае свае сілы, вопыт і старанне для далейшага развіцця дарожнай і аўтатранспартнай гаспадаркі, а значыць, і ўсяго рэгіёна. Жадаем паспяховай і безаварыйнай работы, моцнага здароўя, новых поспехаў, шчасця і дабрабыту.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў