Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15 сентября 2023

Паважаныя пастаўчане!  Сардэчна віншуем вас з Днём народнага адзінства!

Дата 17 верасня вяртае нас да лёсаносных падзей 1939 года, якія паклалі пачатак аб’яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі і фарміраванню адзінай беларускай нацыі. Гэта свята падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, спалучае ў сабе трыумф гістарычнай справядлівасці і цвёрдую ўпэўненасць у светлай будучыні Радзімы. Мы жывём у мірнай, спакойнай краіне, дзе ў кожнага ёсць магчымасці для самарэалізацыі, кожны абаронены законам. Згуртаванасць, самаадданасць, працаві­тасць народа з’яўляюцца галоўнай апорай нашай роднай Беларусі ў пераадоленні любых пагроз і выклікаў, залогам яе паспяховага развіцця. Захаваць ранейшыя дасягненні і прымножыць сённяшнія поспехі краіны мы зможам толькі тады, калі будзем адзіныя. Жадаем вам здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой, згоды і ўзаемаразумення ў сем’ях.

 


Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў