Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
3 октября 2021

Паважаныя настаўнікі, работнікі дашкольнай і дадатковай адукацыі, ветэраны педагагічнай працы!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

У свеце не знойдзецца такой прафесіі, якая не пачыналася б са школы. Таму Дзень настаўніка — па-сапраўднаму ўсенароднае свята.

Прафесія педагога заўсёды была і застаецца адной з самых паважаных і ганаровых у грамадстве. Яна патрабуе асаблівых духоўных якасцей чалавека. Настаўнік не проста вучыць. Ён валодае розумамі і сэрцамі хлопчыкаў і дзяўчынак, разам з ведамі перадае ім часцінку сваёй душы, закладвае асновы стваральнай дзейнасці ў эканоміцы, медыцыне, культуры. Менавіта таму ў яго руках будучыня грамадства.

Без перабольшання можна сказаць, што ў адукацыйных установах Пастаўшчыны працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Доказ таму — шматлікія перамогі і поспехі вучняў у конкурсах, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах. Велізарны ўклад у справу навучання і выхавання не аднаго пакалення пастаўчан унеслі ветэраны. Вялікі дзякуй вам і цяперашнім педагогам за нястомную працу, любоў да дзяцей і сваёй справы, веды і вопыт. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, таленавітых і ўдзячных вучняў!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў