Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18 июня 2023

Паважаныя медыцынскія работнікі!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!Вы выбралі для сябе адну з найскладанейшых, але самую неабходную і ўдзячную прафесію. Урачы, медсёстры, фельчары, малодшы медперсанал, спецыялісты лабараторый і санітарнаэпідэміялагічнай службы, фармацэўты пастаянна стаяць на варце здароўя пастаўчан. Ад вашага прафесіяналізму, самааддачы, гатоўнасці ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу залежаць жыцці людзей. Ніякія, нават самыя перадавыя, тэхналогіі ў медыцыне не заменяць вашу чуласць і міласэрнасць да пацыентаў.

Заўсёды годна выконвайце сваю высакародную місію служэння людзям. Жадаем усім медыкам поспехаў, удачы, аптымізму і, безумоўна, здароўя.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў