Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14 января 2021

На канькі – і ў хакей

Нарэшце аматары зімовых відаў спорту змаглі наталіцца катаннем на лыжах, цюбінгах. Гэты спартыўны інвентар карыстаўся асабліва вялікім попытам у выхадныя. Калі мінусавая тэмпература паветра захаваецца, то хутка можна будзе пакатацца і на каньках, і ў хакей пагуляць. З практыкі мінулых гадоў вядома, што катанне на каньках — адзін з найбольш любімых і папулярных спосабаў зімовага адпачынку не толькі дзяцей, але і дарослых.

Як паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаслаў Врублеўскі, ужо вядуцца работы па падрыхтоўцы каткоў. Яны будуць залітыя каля СШ №1 і №4, у мікрараёне 6 гарадка, хакейную каробку абсталююць за малочным магазінам па вуліцы Юбілейнай.

Расчысткай снегу ў да­дзеных месцах займаліся работнікі аддзела спорту і турызму, а таксама навучэнцы школ. Ёсць дамоўленасць з кіраўніцтвам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, і яго супрацоўнікі неўзбаве прыступяць да заліўкі каткоў. Прасцей гэта рабіць на пляцоўках з асфальтавым пакрыццём. На стадыёне — складаней: зямля яшчэ не прамерзла і ўбірае ў сябе ваду. Каб лёд атрымаўся якасным, патрэбна стабільная мінусавая тэмпература паветра. Сіноптыкі якраз прагназуюць яе паніжэнне, таму ёсць надзея, што аматары хакея хутка змогуць паганяць шайбу.

Анна Анішкевіч, газета “Пастаўскі край”