Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
20 мая 2022

Лепшая за ўсіх

Такога тытулу, а таксама дыплома, медаля і статуэткі ўдастоена юная ўдзельніца ўзорнай цыркавой студыі «Каскад» раённага Дома культуры Ліза Хмяльніцкая.

14 мая ў Шаркаўшчыне прайшоў абласны конкурс дзіцячай творчасці «Лепш за ўсіх». Удзел у ім прыняла і 9-гадовая Ліза Хмяльніцкая. Яна выступала ў намінацыі «Арыгінальны жанр».

— Дзяўчынка займаецца ў цыркавой студыі чацвёрты год, — расказвала дырэктар раённага Дома культуры Ала Чарнюк. — З ранняга дзяцінства ёй падабаецца гімнастыка. Займалася гэтым самастойна дома, гледзячы адпаведныя перадачы па тэлебачанні, у інтэрнэце. Мама падтрымала жаданне дачкі і прывяла яе ў нашу студыю. Яе талент развівае кіраўнік «Каскада» Алёна Дзіль. Старанне Лізы, памножанае на майстэрства Алёны Здзіславаўны, і прынесла такі поспех.

Юная цыркачка вельмі пластычная, гнуткая. Але для дасягнення поспеху гэтага не дастаткова. Дзяўчынка вельмі стараецца на трэніроўках, мае вялікую сілу волі. Расцяжка, шпагат у яе атрымліваюцца выдатна. Яна пастаянна прымае ўдзел у канцэртах, якія ладзяцца ў Доме культуры. Зрабілі відэазапіс аднаго з цыркавых нумароў і адправілі яго на абласны конкурс. А ў суботу Ліза пацвердзіла свой талент і майстэрства на сцэне Шаркаўшчынскага Дома культуры. Журы і гледачы падарылі ёй шмат гучных апладысментаў.

— Ліза выдатна адчувае сваё цела і прадмет, з якім працуе, — гаварыла Алёна Дзіль. — Няпроста сумяшчаць грацыёзнасць танцавальных рухаў, засяроджвацца на выкананні складаных акрабатычных элементаў і ўсміхацца падчас выступлення. Эфект прыносіць спалучэнне фактуры і вывучкі. Упэўненая, што ў будучым нам з Лізай удасца падрыхтаваць яшчэ больш цікавыя і арыгінальныя нумары.

Анна Анішкевіч, газета «Пастаўскі край”