Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28 июля 2021

Кемлівасць, стойкасць і творчасць праявіла каманда малочнага завода на абласным турзлёце работнікаў АПК і заваявала 3-е месца

Мерапрыемства ладзілася на базе спартыўна-турыстычнага комплексу «Азёркі» і было прымеркавана да Года народнага адзінства. Удзельнічалі 9 каманд. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чэпік і старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ярома.Праграма спаборніцтваў была вельмі насычанай. Каманды дэманстравалі свае здольнасці ў футболе і валейболе, дартсе, падняцці гіры, перацягванні каната, пераадольвалі паласу перашкод.— Абараняць гонар раёна для нас было вельмі адказна, — гаварыла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі малаказавода Наталля Грынько. — У складзе нашай каманды 23 чалавекі. Усе маюць пэўныя навыкі, таму разумелі адно аднаго з паўслова. За перамогу змагаліся плячо ў плячо, дэманстравалі турыстычную кемлівасць, спартыўную стойкасць, творчыя здольнасці. Нам прысуджана 2-е месца па футболе і за абуладкаванне лагера. Яго стан журы ацэньвала на працягу ўсяго тур­злёту, улічвала не толькі знешні выгляд, але і бяспеку, беражлівыя адносіны да прыроды. Моц­най аказалася наша каманда па перацягванні каната. Творча выступілі на конкурсе візітак і мастацкай самадзейнасці. Спаборніцтвы завяршыліся. Яны пакінулі шмат яркіх уражанняў. Хочацца сказаць шчыры дзякуй усім членам каманды за намаганні, якія яны прыклалі на шляху да перамогі, а таксама кіраўніцтву завода, асабіста дырэктару Канстанціну Гайлеўскаму і вядучаму спецыялісту па ідэалагічнай рабоце Аляксандры Гайлеўскай за падтрымку і дапамогу.Анна Анішкевіч.






Фота аўтара і з архіва каманды

Каманда Пастаўскага малочнага завода