Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
9 августа 2021

Каб было карысна для большасці. Рабочая группа во главе с Виктором Лисковичем посетила школы Поставского района

Працэс аптымізацыі ўстаноў адукацыі ў краіне, у тым ліку і ў нашым раёне, ідзе не першы год. Вясной бягучага года было аб’яўлена аб закрыцці базавых школ у Андронах і Паставах. Гэта балюча ўспрынялі і дзеці, і іх бацькі, і педагогі. Яны сталі звяртацца ў розныя інстанцыі з просьбай захаваць гэтыя навучальныя ўстановы. Настаўнік Андронаўскай БШ Юрый Катовіч пабываў на прыёме ў Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, які яна вяла ў Новалукомлі. Па яе даручэнні была створана рабочая група, якая ў сераду наведала наш раён. Прадстаўнічая камісія на чале са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктарам Лісковічам і начальнікам упраўлення па забеспячэнні дзейнасці гэтай камісіі Марыяй Карпенкай разам з намеснікамі міністраў адукацыі і аховы здароўя Аляксандрам Кадлубаем і Барысам Андрасюком, намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімірам Пеніным, начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзімітрыем Хамой, прадстаўнікамі іншых службаў і ведамстваў і ў суправаджэнні намесніка старшыні райвыканкама Станіслава Чымбурга і начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Паўла Травы пабывала ў школах горада, дзіцячым садку, які размешчаны ў мікрараёне будаўнікоў. У гэты сад плануецца прывозіць дзетак з Андрон. Члены камісіі заглянулі ў спальныя пакоі і пакоі для гульняў, сталовую, пагутарылі з загадчыцай установы і абслуговым персаналам. Убачаным і пачутым засталіся задаволеныя.

Далей па маршруце была СШ №3. У выпадку, калі рашэнне аб закрыцці Андронаўскай БШ будзе канчатковым, сюды прый­дуць андронаўскія школьнікі. Дырэктар СШ №3 Вераніка Казлоўская расказала прысутным як пра вучэбныя планы, так і пра планы па абнаўленні школы. Віктар Лісковіч унікаў ва ўсе аспекты, задаваў шмат пытанняў па арганізацыі падвозу дзяцей з Андрон, іх заняткаў у вольны ад урокаў час і ўпэўніўся, што навучэнцам вясковай школы тут будзе ўтульна і камфортна. Педагагічны калектыў трэцяй школы здольны даць трывалыя веды і паспрыяе ўсебаковаму развіццю дзяцей.

Добрае ўражанне пакінула і СШ №4, асабліва вынікі вучобы ў патрыятычным класе, які дзейнічае тут з 2015 года. За гэты час вышэйшыя ваенныя ўстановы адукацыі Беларусі закончылі і атрымалі лейтэнанцкія пагоны 6 чалавек, 4 перайшлі на трэці курс, 4 служаць па кантракце, 6 сёлета сталі курсантамі. Адна выпускніца паступіла ў вет­акадэмію, дзе будзе атрымлі­ваць прафесію кінолага.

З сёлетняга навучальнага года вучняў Юнькаўскай БШ, якая таксама закрываецца, прыме першая гарадская школа. Згодна з праектам «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь», Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця выдзеліў 740 тысяч еўра на капітальны рамонт СШ №1. На двух паверхах ён ужо праведзены, на трэцім яшчэ ідзе. Члены камісіі пабывалі ў спартыўнай зале, некаторых кабінетах. Віктар Лісковіч пасядзеў за партай, даў высокую ацэнку школьнай мэблі, якую выпускаюць у ААТ «Паставымэбля».

Па дарозе на Кураполле камісія заглянула ў БШ №5. Яе дырэктар Валянціна Ромель не хавала суму з-за таго, што школьны званок больш не пакліча сюды навучэнцаў. Яна правяла высокіх гасцей па калідорах, класах, харчблоку, сталовай. У кожны метр навучальнай установы ўкладзена часцінка душы дырэктара. І ёй хацелася б, каб у будучым плошчы школы выкарыстоўваліся з карысцю.

Чакалі членаў камісіі і ў Курапольскай базавай школе. Па рашэнні райвыканкама яна будзе яшчэ функцыянаваць, бо тут вучыцца большая, чым у Андронах, колькасць вучняў. Аднак ­бацькі дзяцей з Андрон і навакольных вёсак з такім рашэннем не згодныя. Пра што і гаварылі на сустрэчы. Яны заклапочаны, як будзе арганізаваны падвоз дзяцей у садок і школу, іх адаптацыяй на новым месцы.

— Галоўная задача сістэмы адукацыі — даць вучням якасныя веды, — гаварыў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. — Аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі праходзіць па ўсёй краіне. Пры гэтым дасканала пралічваюцца і ўлічваюцца перспектывы эканамічнага развіцця канкрэтнага рэгіёна, ад чаго залежыць прыток кадраў, а значыць, і новых жыхароў з дзецьмі. У працэса сур’ёзныя перадумовы: змяншэнне колькасці вучняў у сельскіх школах да 25-30 чалавек, напаўняльнасць класаў — 2-4 чалавекі і нават адсутнасць асобных класаў. У сувязі з гэтым многія настаўнікі вядуць некалькі прадметаў, не маючы для гэтага неабходнай спецыяльнасці.

Закрыццё Андронаўскай яслі-сад—базавай школы выклікана зніжэннем да 37 чалавек колькасці навучэнцаў (сярэдняя напаўняльнасць класаў — 2,7 чалавека), адсутнасцю перспектывы павелічэння колькасці вучняў: тут пражывае толькі 16 дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў.

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава запэўніў, што для падвозу дзяцей з Андрон у СШ №3 і дзіцячы садок у самы хуткі час будзе набыты школьны аўтобус. Увогуле па раёне школьныя аўтобусы падвозяць 350 дзяцей, каля 150 дабіраюцца на заняткі на рэйсавых. Дзяржаўтаінспекцыя кантралюе ўсе маршруты, праводзіць вялікі комплекс мерапрыемстваў па навучанні ва­дзіцеляў. Аўтобусы спецыяльна абсталяваныя, у іх устаноўлены відэакамеры. Дзяцей суправа­джае педагог, які нясе адказ­насць за пасадку і высадку, бяспеку юных пасажыраў.

Вырашана пытанне і з працаўладкаваннем работнікаў андронаўскай школы. Кожнаму было прапанавана некалькі месцаў на выбар. Хтосьці навучальны год пачне ў новым калектыве, некаторыя адмовіліся ад прапанаваных варыянтаў і будуць працаўладкоўвацца самі.

У актавай зале БШ №5 прадстаўнічую камісію чакала каля 200 чалавек. Сустрэча пачалася бурна. Віктару Лісковічу і Валянціне Ромель не адразу ўдалося сцішыць эмоцыі прысутных і пачаць канструктыўны дыялог. Члены камісіі ўважліва выслухалі канкрэтныя довады бацькоў супраць закрыцця школы.

 Анна Анішкевіч, газета “Пастаўскі край”. Фота аўтара

Віктар Лісковіч падчас наведвання СШ №3

ВЫНОСКА

Нашай задачай сёння было азнаёміцца з тымі ўстановамі адукацыі, якія прапанавана закрыць, і з тымі, куды вучні з іх пойдуць на вучобу, ацаніць матэрыяльна-тэхнічную базу, сустрэцца з педагогамі і бацькамі, выслухаць, прааналізаваць убачанае і пачутае і зрабіць так, каб кожны навучэнец меў магчымасць атрымаць якасныя веды. Усе пытанні мы імкнёмся вырашаць так, каб усё было збалансавана і карысна для большасці. Вашу сітуацыю мы дэталёва прааналізуем і прымем узважанае рашэнне. Віктар Лісковіч