Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
1 сентября 2021

Дарагія дзеці, паважаныя бацькі, шаноўныя настаўнікі і ветэраны педагагічнай працы!

Шчыра віншуем вас з Днём ведаў! 1 верасня — хвалюючае свята для кожнага чалавека. З яго пачынаецца дарога ў цудоўны свет, які дорыць радасць пазнання, адкрывае новую старонку, напоўненую цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі. Асаблівыя віншаванні — першакласнікам, для якіх школьны званок прагучыць упершыню і пакліча іх у дзівосную краіну ведаў.

Добрая традыцыя адзначаць першы дзень новага навучальнага года аб’ядноўвае розныя пакаленні. Дарослым гэтае свята нагадвае пра школьныя і студэнцкія гады, а для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршынь ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.

Паважаныя педагогі! Няхай новы навучальны год прынясе вам прафесійныя перамогі. Будзьце стойкімі і цярплівымі. Хай кожны дзень будзе напоўнены стваральнай працай і поспехамі!

Паважаныя бацькі! Ваш удзел у школьным жыцці цяжка недаацаніць. Жадаем, каб дзеці штодня адчувалі вашу падтрымку і дзяліліся з вамі радасцю пазнання новага.

Моцнага ўсім здароўя, настойлівасці, натхнення, адкрыццяў, творчасці!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў