Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
20 января 2021

Быць транслятарамі ідэй

У пятніцу ўдзельнікі VI Усебеларускага народнага сходу ад нашага раёна сабраліся ў кабінеце старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра Курто на арганізацыйнае пасяджэнне.

— Наш раён будуць прадстаўляць годныя пастаўчане, — гаварыўПётр Курто. — Гэта людзі розных прафесій і сацыяльных статусаў з багатым жыццёвым і прафесійным вопытам, выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і жаданнем быць карыснымі іншым. Яны ўжо ўнеслі свой пэўны ўклад у развіццё рэгіёну і здольныя будаваць будучыню дзяржавы. Усебеларускі народны сход — знакавая палітычная падзея, якая заўсёды была пунктам новага адліку. Менавіта на такіх форумах падводзяцца вынікі работы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за папярэдні перыяд і вызначаецца праграма развіцця на пяцігодку. На гэты раз будуць разгледжаны механізмы і важныя грамадска-палітычныя пытанні, у тым ліку канстытуцыйнае будаўніцтва.

Напярэдадні сходу па ўсёй краіне праводзіліся дыялогавыя пляцоўкі. У нашым раёне прайшло 6. У іх удзельнічалі моладзь, педагогі, дэпутаты раённага і абласнога Саветаў, іншыя катэгорыі насельніцтва.

— Унесена каля 30 прапаноў па ўдасканаленні дзяржаўнай сістэмы кіравання, рабоце грамадскіх арганізацый, палітычных партый, — расказвала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. — Меркаванні, прапановы, ініцыятывы пастаўчан прымаюцца таксама ў грамадскіх прыёмных, якія працуюць у аўторак і чацвер з 16 да 20 гадзін у кабінеце №1 на першым паверсе райвыканкама. Праводзяцца прамыя лініі, прыёмы грамадзян. Усе актуальныя заўвагі будуць улічаны і акумуляваны ў рэзалюцыі Усебеларускага народнага сходу. Яго ўдзельнікі — своеасаблівыя транслятары тых пытанняў, якія хвалююць жыхароў Пастаўшчыны.


Не пакінуць без увагі сацыяльную сферу

Вылучэнне мяне дэлегатам на VI Усебеларускі народны сход — і гонар, і вялікая адказнасць. На такім маштабным форуме прагучаць самыя розныя меркаванні па вырашэнні задач, якія ста­яць перад краінай. Кожную думку варта дэталёва прааналізаваць і абмеркаваць. Пасля дыскусій і канструктыўнай размовы ­ўдзельнікі вызначаць галоўныя напрамкі развіцця незалежнай Беларусі. У цэнтры ўсіх рашэнняў, лічу, павінен быць чалавек.

Для мяне як работніка сацыяльнай сферы найбольш важная сістэма прынцыпаў і нарматываў, накіраваных на абарону правоў чалавека, падтрымку сем’яў, стварэнне камфортных умоў для спакойнай старасці. Сістэма дзяржаўнай сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі пастаянна ўдасканальваецца: прымаюцца новыя законы, уводзяцца сучасныя формы і метады аказання сацыяльнай дапамогі, вядзецца работа па папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі гэтай катэгорыі лю­дзей, комплексна вырашаюцца праблемы пажылых грамадзян. З кожным годам з бюджэту павялічваюцца расходы на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамог, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

На ўліку ў Пастаўскім ТЦСАН знаходзяцца 11 500 чалавек. Сярод іх 860 адзінокіх, больш за 5 000 адзінокапражываючых і 467 інвалідаў I і II груп. Задача нашай установы — клопат пра гэту катэгорыю грамадзян, аказанне ім разнастайных відаў сацыяльных паслуг. Мы працуем з сем’ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, мнагадзетнымі, прыёмнымі, а таксама якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, з пажылымі людзьмі. Імкнёмся ствараць для іх такія ўмовы, каб яны адчувалі сябе абароненымі і ўпэўненымі ў заўтрашнім дні. Многім падапечным выдзяляецца адрасная сацыяльная і матэрыяльная дапамога.

Амаль 1 000 жыхароў Пастаў­скага раёна карыстаюцца паслугамі сацыяльных работнікаў. Пры неабходнасці афармляем іх у пастаўскае і лынтупскае аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСАН. Для тых, хто любіць актыўны адпачынак, створаны гурткі ў аддзяленнях дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі з задавальненнем наведваюць аддзяленне дзённага знахо­джання для інвалідаў. Дзеці з мнагадзетных, прыёмных сем’яў з карысцю праводзяць час у аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі.

Вельмі важна і ў будучым пры­маць меры па забеспячэнні сацыяльнай абароненасці насельніцтва, развіцці бясплатнай медыцыны і адукацыі, скарачэнні беспрацоўя сярод працаздольнага насельніцтва. Якімі будуць дасягненні ў сацыяльнай сферы, у вялікай ступені залежыць ад стану эканомікі краіны. Таму хочацца, каб сацыяльна-эканамічная сістэма нашай дзяржавы была арыентавана на чалавека, на паляпшэнне ўмоў яго жыцця, работы, адпачынку, павышэнне дабрабыту.

Іна Ягела, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН