Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
17 ноября 2021

Будынак пятай школы раздзеляць

Аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі на Віцебшчыне ідзе не адзін год. У адпаведнасці з ёй, у нашым раёне па чарзе закрываюцца малакамплектныя школы, дзяцей з іх пераводзяць у большыя навучальныя ўстановы. Да нядаўняга часу гэты працэс закранаў толькі сельскую мясцовасць. Але сёлета 1 верасня перастала функцыянаваць пастаўская БШ №5. Пасля яе закрыцця многіх гараджан стала хваляваць пытанне далейшага лёсу будынка школы. Паступіла яно і ў рэдакцыю райгазеты. Па адказ звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама Станіслава Чымбурга.

– На жаль, з-за шэрага прычын будынак прыйдзецца раздзяліць па дакументах на дзве часткі, зараз БТІ рыхтуе тэхнічныя пашпарты на іх,  – зазначыў Станіслаў Уладзіміравіч. – Тую частку школы, дзе знаходзіцца спартыўная зала, перададзім аддзелу спорту і турызму райвыканкама. У ёй будуць займацца дзеці з дзіцяча-юнацкай спартшколы, па жаданні – работнікі арганізацый горада, праводзіць там спартыўныя мерапрыемствы. Ёсць намер дадаткова абсталяваць залу ўсім неабходным для правядзення са школьнікамі і навучэнцамі каледжа заняткаў па тэхніцы пешаходнага турызму: нацягнуць вяроўкі, устанавіць скаладром. Думаю, у наступным годзе мы зможам гэта зрабіць. Што да другой часткі будынка, то яна будзе выстаўлена на аўкцыён.

 

Падрыхтавала Алена Шапавалава, газета “Пастаўскі край”.