Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
4 февраля 2022

Адзіным фронтам – за мірную будучыню

У канцы студзеня мне пашчасціла прысутнічаць на двух маштабных мерапрыемствах: спачатку на выступленні Прэзідэнта Беларусі з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, а затым — на V Пленуме Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

 

Пасыл звароту Аляксандра Лукашэнкі просты і зразумелы — захаваць сацыяльную накіраванасць развіцця дзяржавы і нашы галоўныя каштоўнасці: мір, справядлівасць і магчымасць самастойна выбіраць сваю будучыню. Да вырашэння пастаўленых кіраўніком краіны задач актыўна падключыліся і прафсаюзы. На пленуме, у якім удзельнічала каля 400 чалавек, цэнтральнае месца сярод абмяркоўваемых тэм заняло правя­дзенне рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. ФПБ выступіла ў яго падтрымку з грамадскай ініцыятывай «Мы разам — за Беларусь!» і прыняла адпаведную дэкларацыю.

Прафсаюзы кажуць «так!» сацыяльна арыентаванай дзяржаве, падтрымцы сем’яў з дзецьмі, інвалідаў, састарэлых, гарантаванай бясплатнай медыцыне, даступнай адукацыі. Беларусы самі здольныя вызначыць, якім шляхам рухацца наперад. І ніхто з палітыкаў іншых дзяржаў не мае ні маральнага, ні юрыдычнага права дыктаваць нам свае правілы.

Ініцыятыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падтрымалі прадстаўнікі «Белай Русі», Беларускага саюза жанчын, БРСМ, ветэранскага аб’яднання і іншыя, хто быў запрошаны на пленум. Прафсаюзы будуць актыўна ўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму — найважнейшага палітычнага мерапрыемства. Прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый вылучаюць у члены камісій і назначаюць назіральнікамі. Мы заклікаем канструктыўныя сілы грамадства, усіх, хто хоча дынамічнага развіцця роднай краіны, аб’яднацца і выступіць адзіным фронтам за мірную і стабільную будучыню Беларусі.

 

Іна Далецкая, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў