Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
31 марта 2021

2 красавіка – Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі

Свята сімвалізуе сабой цвёрдую прыхільнасць абедзвюх краін да шматвяковай дружбы і агульных духоўных каштоўнасцей. Непадзельная спадчына мінулага, у якім была і Вялікая Перамога, і стваральная праца некалькіх пакаленняў, абумовіла лёсаноснае рашэнне разам будаваць сваю будучыню.

І Расія, і Беларусь імкнуцца да дасягнення галоўнай мэты — паляпшэння жыцця людзей за кошт паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця. А саюзніцкія адносіны нашых краін садзейнічаюць расшырэнню ўзаемавыгадных эканамічных і гуманітарных сувязей, умацаванню духоўнай і культурнай блізкасці народаў.

У сучасных умовах Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі мае яшчэ большае значэнне як сімвал брацтва і ўзаемадапамогі. Жадаем, каб і надалей умацоўваліся сувязі расіян і беларусаў, заўсёды было мірным неба над нашымі краінамі, усім — дабра і здароўя.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў