Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19 января 2024

19 студзеня – Дзень ратаўніка

Паважаныя работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ветэраны пажарнай службы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём ратаўніка!

У вашай прафесіі не бывае выпадковых людзей. Яна для сапраўдных мужчын, гатовых без ваганняў, у любую хвіліну ступіць у агонь і ваду, рызыкуючы ўласным жыццём, выратаваць яго іншаму чалавеку, захаваць маёмасць. І вы добра з гэтым спраўляліся і працягваеце спраўляцца.

Жадаем, каб вашы дзяжурствы былі спакойнымі — як мага радзей прыходзілася выязджаць на ліквідацыю пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а трывогі былі толькі вучэбнымі. Моцнага вам здароўя, выдатнай фізічнай формы, шчасця і сямейнага дабрабыту! Заставайцеся і надалей такімі ж вернымі і адданымі абранай справе!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў