Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15 марта 2021

15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Пастаўскага раёна! Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Асноўны Закон з’яўляецца адным з сімвалаў беларускай дзяржаўнасці і стаў фундаментам сістэмы палітычных, эканамічных і сацыяльных адносін, зацвердзіў прынцыпы канстытуцыйнага ладу, замацаваў правы, свабоды і абавязкі грамадзян. Гэта свята напаўняе сэрцы гордасцю за краіну, вызначае прававую аснову нашага жыцця, нацэльвае на паспяховае сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё.

Росквіт Айчыны вызначаеццца ўменнем працаваць, праяўляць ініцыятыву і гаспадарлівасць, быць патрыётам сваёй Радзімы. Наш грамадзянскі абавязак — паважаць Канстытуцыю, строга кіравацца яе палажэннямі, павышаць прававую культуру грамадства.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, радасці і дабрабыту.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў