Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15 февраля 2021

15 лютага – дзень вываду савецкіх войск з Афганістана

Памятаем. Ганарымся. Цэнім

Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дата выбрана невыпадкова: у гэты дзень 32 гады таму тэрыторыю Афганістана пакінуў апошні салдат Савецкай Арміі. Тыя падзеі адышлі ў мінулае, але і сёння яны нагадваюць, што савецкія воіны праяўлялі мужнасць і адвагу, сумленна выконвалі свой воінскі і грамадзянскі абавязак перад Радзімай. Не ўсе вярнуліся дадому з той неаб’яўленай вайны, і мы схіляем галовы перад памяццю загінулых на афганскай зямлі. Нізкі паклон іх родным і блізкім!

Удзячныя ўсім былым воінам-інтэрнацыяналістам, тым, хто сёння ў страі — працуе на карысць роднай Беларусі. Ганарымся вамі, цэнім вашу работу па патрыятычным выхаванні моладзі. Жадаем кожнаму моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму, поспехаў ва ўсіх справах, мірнага неба над галавой!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў