Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Поставский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12 мая 2023

14 мая – Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь Шаноўныя землякі! Шчыра віншуем вас са святам!

Любоў да Радзімы непарыўна звязана з трапяткім і паважлівым стаўленнем да флага, герба і гімна сваёй краіны. Дзяржаўныя сімвалы суверэннай Беларусі заснаваны на гераічнай гісторыі нашага народа, яго шматвяковых традыцыях і адлюстроўваюць яе ідэалы і прынцыпы — мір, стваральную працу, добрасуседства, вернасць сваім духоўным каштоўнасцям і ідэалам. Гэтыя найважнейшыя нацыянальныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у адну дружную сям’ю, спрыяюць захаванню пераемнасці пакаленняў, натхняюць на новыя здзяйсненні на карысць Айчыны.

Няхай гэта дзяржаўнае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці за лёс сваёй краіны і надасць сіл самааддана шчыраваць дзеля росквіту нашай роднай Беларусі.

Са святам вас, дарагія пастаўчане! Моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту!

 

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў