Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
10.02.2025

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага склалі $9,3 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага 2025 года, паводле папярэдніх даных, склалі $9,3332 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За студзень 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $410,6 (на 4,6 працэнта) пасля росту ў снежні 2024-га на $127,7 млн (на 1,45 працэнта).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лютага гэтага года склаў $3,1131 млрд, павялічыўшыся за студзень на $60,7 млн (на 2 працэнты), аб'ём манетарнага золата - $4,8681 млрд, павялічыўшыся на $345,2 млн (на 7,6 працэнта).

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.

БелТА

Да спіса