У Беларусі ў 2024 годзе ва ўрачыстай абстаноўцы заключана больш як 32,6 тыс. шлюбаў, паведаміла журналістам кансультант упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Алена Семянюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На працягу апошніх 10 гадоў колькасць шлюбаў, заключаных ва ўрачыстай абстаноўцы, складае каля 70 працэнтаў ад усіх. Напрыклад, у 2024 годзе ў рэспубліцы ва ўрачыстай абстаноўцы было заключана больш як 32 600 шлюбаў, дзе прысутнічалі госці, гучалі словы віншавання, (адбываўся. - Заўвага БЕЛТА) абмен кольцамі, - расказала Алена Семянюк. - І гэта дзейнасць па аказанні паслуг, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану з'яўляецца найбольш запатрабаванай нашымі грамадзянамі, у тым ліку і моладдзю, і з'яўляецца візітнай карткай кожнага органа загса нашай рэспублікі".
Паводле яе слоў, усё больш маладажонаў выбіраюць рэгістрацыю шлюбу на беларускай мове, уключаючы ў цырымонію элементы нацыянальнага вяселля - ручнікі, хлеб-соль, пошук кольцаў у збожжы, наказы маладым і іншыя.
Да спіса