У Беларусі скарэкціраваны экалагічныя нормы і правілы "Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Патрабаванні экалагічнай бяспекі". Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 30 снежня 2024 года нумар 16-Т, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У прыватнасці, прадугледжана ўдакладненне месцаў адбору проб і правядзення вымярэнняў выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, перыядычнасці адбору проб і правядзення вымярэнняў пры выкананні вытворчых назіранняў суб'ектамі гаспадарання.
Таксама ўнесены змяненні ў перыядычнасць адбору проб і правядзення вымярэнняў выкідаў, якая вызначаецца тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды пры падрыхтоўцы заявак на адбор проб, у разліку масы забруджвальных рэчываў, што паступілі ў атмасфернае паветра, для вылічэння памеру кампенсавання шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю.
Вызначаны выпадкі, у якіх абавязкова патрабуецца накіраваць пазапланавую заяўку на адбор проб і правядзенне вымярэнняў у сувязі з паступленнем зваротаў грамадзян, юрыдычных асоб.
Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з законам аб ахове навакольнага асяроддзя.
Пастанова ўступае ў сілу з 12 лютага.
Да спіса