Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
14.03.2025

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 59 раёнах Беларусі, у адным - забарона

У 59 раёнах Беларусі дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў, у адным - забарона. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 8.45, забарона на наведванне лясоў захоўваецца ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці.

Абмежаванне на наведванне лясных масіваў дзейнічае ў Ганцавіцкім, Драгічынскім, Камянецкім, Лунінецкім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці. У Гомельскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Жлобінскім, Мазырскім, Акцябрскім, Рагачоўскім раёнах.

Свабоднымі для наведвання застаюцца лясы Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Бярэзінскага, Валожынскага, Крупскага, Любанскага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскага рэгіёна, Круглянскага, Мсціслаўскага і Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама ўсіх раёнаў Віцебскай вобласці. У астатніх жа дзейнічае абмежаванне на наведванне.

Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах. Інтэрактыўная карта абнаўляецца ў анлайн-рэжыме, таму перад наведваннем лясных масіваў варта азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй.

БелТА

Да спіса