Навінкі для ўстаноў аховы здароўя вырабляюць у ААТ "Віцязь". У ліку запатрабаваных у медыцыне, фармацыі і санслужбах распрацовак - паравы стэрылізатар, які прызначаны галоўным чынам для апрацоўкі медыцынскіх вадкасцей і раствораў, мабільны апрамяняльнік, комплекс па абясшкоджванні адпрацаваных медыцынскіх вырабаў. Таксама ААТ "Віцязь" вырабляе апарат квантавай тэрапіі (АКТ), які ажыццяўляе ўздзеянне адначасова трыма відамі выпрамянення: лазерным чырвоным святлом і інфрачырвоным (цеплавым), магнітным полем. Выраб выкананы ў выглядзе партатыўнага ўстройства для выкарыстання як у дамашніх умовах, так і ў медыцынскіх установах. На сённяшні дзень выраблена больш за 45 тыс. устройстваў, якія таксама пастаўляюцца за мяжу.
Да спіса