Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
23.02.2026

З Днём абаронцаў Айчыны! Паважаныя вайскоўцы і ветэраны Узброеных Сіл!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі тым, хто стаіць на варце мірнага жыцця, ушаноўваем усіх, хто выконваў свой грамадзянскі абавязак у шэрагах арміі, для каго воінская служба стала прызваннем і лёсам. Вернасць Айчыне, мужнасць, самаадданасць і баявое майстэрства нашага воіна — адна з асноў стабільнасці і бяспекі.

Багатая гісторыя нашай краіны не раз паказвала: у хвіліну небяспекі ў адзін строй з кадравымі ваеннымі ўставалі ўсе мужчыны, абараняючы свае сем'і, сваю зямлю, любімую Радзіму.

Нашы ўзброеныя сілы былі і застаюцца надзейным гарантам суверэнітэту і спакою грамадзян. Жадаем вам моцнага здароўя, нязломнай сілы духу, дабрабыту ў сем'ях і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць Беларусі!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Да спіса