Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
06.02.2026

Віталь Хаткевіч правёў для юных лесаводаў практычны занятак па падрыхтоўцы насення хвоі да пасадкі

3 лютага інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі ДЛГУ Пастаўскага лясгаса Віталь Хаткевіч правёў для юных лесаводаў практычны занятак па падрыхтоўцы насення хвоі звычайнай да пасадкі. У ходзе даследчай дзейнасці Віталь распавёў дзецям аб метадах і сакрэтах перадпасяўной падрыхтоўкі насення.

Юныя лесаводы, патрэсваючы высушаныя шышкi над белым папяровым лістом, вынялі насенне хвоі з расчыніўшыхся лускавінак. Каб выбраць жыццяздольныя насенне, ачысцілі іх ад крылцаў і змясцілі ў ваду пакаёвай тэмпературы. Усплыўшае насенне выдалілі, так як яно пустое, а асеўшае на дно насенне дасталі для далейшага прарошчвання. Паколькі менавіта цяжкі, асеўшы на дно пасяўной матэрыял з'яўляецца якасным.

Далей раўнамерна расклалі насенне паміж марлевымі пластамі, добра завільгацiлi і паставілі ў цёплае месца для прарастання. Віталь патлумачыў хлопцам, што галоўнае ў гэтай справе – не дапускаць высыхання марлі і рэгулярна апырскваць яе з пульверызатара датуль, пакуль не прадзяўбуцца карэньчыкі.

Пачынаем чакаць, даглядаць і сачыць за зменамі.

Да спіса