Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 лістапада 2020

У раёне пачалася адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую службу

Першымі шэрагі Узброеных Сіл краіны, іншых войск і воінскіх фарміраванняў падчас бягучай прызыўной кампаніі папоўняць пастаўчане, якія будуць служыць у органах пагранічнай службы і спецназе. На абласны зборны пункт яны адправіліся ў суправаджэнні камісара раёна Мікалая Куліка. Для паездкі быў выдзелены заказны аўтобус, які забраў партыю «піянераў» у 4 раніцы 12 лістапада ад будынка ваенкамата.

За дзень да гэтага навабранцы былі выкліканы ва ўстанову па павестках. Пасля кантрольнага медасведчання і выдачы ваенных білетаў з імі праве­дзены інструктаж. Ваенны камісар расказаў хлопцам пра ўсе нюансы, якія чакаюць у дзень адпраўкі, правілы паводзін на час службы, а таксама пра перспектывы на бліжэйшы месяц. У прыватнасці, гаворка ішла пра курс пачатковай падрыхтоўкі (у народзе — курс маладога байца). Будучыя вартаўнікі Дзяржграніцы пройдуць яе ў Смаргоні і потым будуць размеркаваны па воінскіх часцях, а спецназаўцы — непасрэдна па месцы службы ў Мар’інай Горцы. Потым новае папаўненне чакае прысяга. Напрыканцы размовы Мікалай Мікалаевіч уручыў кожнаму прызыўніку падарунак: ручку, нататнік з календаром і са словамі на дарогу. Пажадаў усім паспяховай службы.

З нешматлікай партыі будучых абаронцаў Айчыны, якія накіроўваюцца ў элітныя падраздзяленні, выбрала двух. Абодва будуць служыць на граніцы і, мяркуючы па наяўнасці ў іх правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі, — вадзіцелямі. Эймантас Лашчэўскіс скончыў Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж. У армію адпраўляецца ў добрым настроі, бо і сам хацеў стаць пагранічнікам. Зусім нядаўна тэрміновую службу ў Смаргонскай пагранічнай групе праходзіў яго 25-гадовы сваяк і характарызаваў яе выключна як цікавую. Такое ж меркаванне склалася ў хлопца і пасля размовы з прадстаўнікамі воінскай часці. Эймантас любіць сабак і, нягледзячы на наяўнасць ва­дзіцельскіх правоў, спадзяецца стаць кінолагам. Больш настроены бегаць з умоўным Рэксам па апошніх кіламетрах нашай Радзімы, чым круціць абаранак, і Дзмітрый Жынь. Ён вырас на хутары Крыкалы паблізу Дунілавіч, скончыў Полацкі дзярж­універсітэт. Да прызыву працаваў у Брэсце інжынерам-канструктарам. Сцвярджае, што як вясковы хлопец не баіцца ніякіх фізічных нагрузак. Ад таты, які калісьці таксама быў салдатам, атрымаў наступную параду: «Галоўнае — не давай слабіны. Служба пройдзе хутка — і будзеш вольным чалавекам».

— Сёлета па плане наш раён павінен накіраваць на тэрміновую службу 58 чалавек. Мяркую, мы яго выканаем, — падводзіў вынікі восеньскай прызыўной кампаніі Мікалай Кулік. — З пачатку прызыву на службу па кантракце (без праходжання тэрміновай) паступілі 7 чалавек. Трое выбралі воінскую часць у Азёрках, двое аддалі перавагу 1-му радыётэхнічнаму цэнтру ў Паставах, столькі ж — органам пагранслужбы. Гэта кампанія як ніколі багатая і на геаграфію месцаў службы пастаўчан: праходзіць яе нашы землякі будуць у 16-ці воінскіх часцях амаль па ўсёй Беларусі. У спіс не трапілі толькі Брэсцкая і Магілёўская вобласці.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара