22 сакавіка ў рамках адзінага дня адчыненых дзвярэй Пастаўскі дзяржаўны каледж запрашае дзевяцікласнікаў і іх бацькоў да сябе ў госці.
Гасцям раскажуць пра ўступную кампанію 2025 навучальнага года, спецыяльнасцях, па якіх рыхтуюць кадры, пазнаёмяць з калектывам, правядуць экскурсію па навучальных кабінетах, лабараторыях, майстэрнях, інтэрнаце. Цікавымі будуць майстар-класы, выстава тэхнікі.
Пачатак мерапрыемства ў 10.00. Абітурыентаў чакаюць па адрасе: г. Паставы, вул. 17 Верасня, 90.
Чытаць падрабязней Да спіса