Ратавальнікі Пастаўшчыны берагуць жыллё ад бяды

Ратавальнікі Пастаўшчыны берагуць жыллё ад бяды

          У імклівым рытме сучаснага жыцця, дзе кожная хвіліна на рахунку, мы часта выпускаем з-пад увагі тое, што сапраўды важна – нашу бяспеку. Асабліва гэта датычыцца нашага дома, таго самага месца, дзе мы шукаем адасаблення, спакою і абароны. Парадаксальна, але менавіта ў хатніх умовах, паводле статыстыкі, адбываецца значная частка пажараў, якія могуць абярнуцца незаменнымі стратамі. Дарэчы, па стане на 15 мая на тэрыторыі раёна адбылося 20 пажараў, на якіх загінулі 3 чалавекі. Усведамляючы гэтую трывожную рэальнасць, выратавальнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства пад назвай «Дом без пажару».

Мэта мерапрыемства простая і адначасова жыццёва важная: павысіць узровень пажарнай бяспекі ў жылым сектары, зрабіць нашы дамы больш абароненымі ад вогненнай стыхіі. Асаблівая ўвага была нададзена жыхарам Навасёлкаўскага сельскага Савета і горада Паставы. Выратавальнікі не толькі правялі гутаркі, а пільна вывучылі патэнцыйныя пагрозы, надаючы ўвагу ключавым аспектам, якія часцей за ўсё становяцца прычынай узгаранняў: неасцярожнае абыходжанне з агнём, выпальванне сухой расліннасці, пячное ацяпленне, стан электраправодкі. Акрамя кантролю стану патэнцыйных пагроз была праверана наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і, вядома ж, веданне правіл выкліку экстранных службаў.

Дзякуючы нястомнаму напамінанню правіл пажарнай бяспекі, удаецца наблізіцца да запаветнай мэты выратавальнага ведамства – каб кожны дом стаў надзейнай крэпасцю, надзейна абароненай ад агню.