Ратавальнікі Пастаў сустрэліся з Аляксеем Аляксандравічам Іофе

Ратавальнікі Пастаў сустрэліся з Аляксеем Аляксандравічам Іофе

Ратавальнікі Пастаў сустрэліся з Аляксеем Аляксандравічам Іофе

Начальнік упраўлення рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Аляксей Іофе, сумесна з начальнікам цэнтра аператыўнага кіравання Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэем Дуброўскім правялі гутарку з работнікамі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Пачаў Аляксей Аляксандравіч з цытаты міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь: «Кіраўнік дзяржавы высока ацэньвае дзейнасць органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях!» Міністэрства ў сваю чаргу трымае курс у напрамку самаўдасканалення, што станоўча адбіваецца на форменным абмундзіраванні і працы ратавальнікаў.  

Далей гутарка плаўна перайшла ў сферу жыцця па-за службай і непасрэднай бяспекі саміх ратавальнікаў, як у побыце, так і пры ўдзеле ў дарожным руху. Не засталася забытай і тэма хобі, а менавіта: палявання і рыбалкі. Начальнік распавёў выпадкі з жыцця і да чаго прыводзіць невыкананне заканадаўства ў гэтай сферы.

Надалі ўвагу і дыспетчарам, бо яны першыя хто даведаюцца аб бядзе і з'яўляюцца сувяззю паміж надзвычайнай сітуацыяй і ратавальнікамі. Завяршылася сустрэча адказамі на цікавыя і значныя пытанні для ратавальнікаў рэгіёна.

«Мы выконваем агульную задачу – ратуем грамадзян ад надзвычайных сітуацый, хтосьці непасрэдна падчас НС, хтосьці загадзя, і па гэтым, мы з'яўляемся адзіным механізмам у дасягненні нашай запаветнай мэты. Пакуль мы адзіныя – мы непераможныя!», - нагадаў чарговы раз начальнік упраўлення рэагавання на надзвычайныя сітуацыі