Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Пастаўскага РАУС узмоцняць кантроль за п'янымі за рулём

Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Пастаўскага РАУС узмоцняць кантроль за п'янымі за рулём

Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Пастаўскага РАУС узмоцняць кантроль за п'янымі за рулём


З 23 па 29 верасня аддзяленне ДАІ Пастаўскага РАУС праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення.

У гэты перыяд будзе ўзмоцнены кантроль за фізічным станам вадзіцеляў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі, будуць праведзены спецыяльныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні нецвярозых вадзіцеляў.
У адпаведнасці са зменамі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2013 года ўзмоцнена адказнасць за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення: памер штрафу складае ад 50 да 100 БВ з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на 3 гады, таксама за ўжыванне алкаголю да неабходнай праверкі, у тым ліку і пасля здзяйснення ДТЗ, вадзіцелю прыйдзецца аплаціць штраф у памеры ад 50 да 100 БВ з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на тры гады.
Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу года могуць пацягнуць ужо крымінальную адказнасць па арт. 317-1 КК РБ, акрамя таго прадугледжана канфіскацыя транспартнага сродку (незалежна ад права ўласнасці), пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на 5 гадоў з папраўчымі работамі альбо арышт або абмежаванне волі на тэрмін да 2 гадоў. Абавязковы штраф за дадзенае правапарушэнне складзе да 1000 базавых велічынь.
Паважаныя пастаўчане!
Не дапусціце яшчэ адной бяды!
Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане алкагольнага ап'янення, тэрмінова паведаміце ў аператыўна-дзяжурную частку Пастаўскага РАУС па тэлефоне 4-10-02 або 102. Магчыма, ваша інфармацыя ўберажэ жыццё аднаму чалавеку і не дазволіць зламаць лёс другому.
Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ Пастаўскага РАУС