Супрацоўнікі ДАІ правераць матацыклістаў у Пастаўскім раёне

Супрацоўнікі ДАІ правераць матацыклістаў у Пастаўскім раёне

Супрацоўнікі ДАІ правераць матацыклістаў у Пастаўскім раёне

З 27 па 31 ліпеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці праводзяць адпрацоўку вуліц і дарог, а таксама месцаў масавага адпачынку грамадзян, на якіх найбольш часта перамяшчаюцца матацыклісты.

Акрамя галоснага, негалоснага і змешанага кантролю ў названых рэйдавых мерапрыемствах будуць актыўна прыцягнуты нарады ДАІ ў складзе мотапатрулёў.

Памятайце, перш чым сесці за руль матацыкла, неабходна паклапаціцца аб наяўнасці вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі. Бо кіраванне мотатранспартам без адпаведнай катэгорыі цягне накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць штраф у памеры ад 20 да 50 БВ або адміністрацыйны арышт.

Аляксандр Арэхаў, начальнік АДАІ АУС райвыканкама