Выконвайце правілы бяспекі ў непагаддзе
Падчас моцнага ветру рэкамендуецца абмежаваць выхад з будынкаў і знаходзіцца ў памяшканнях. Адысці ад вокнаў і заняць бяспечнае месца ля сцен унутраных памяшканняў, у калідоры, ля ўбудаваных шаф, у ванных пакоях, туалеце, кладоўках, у трывалых шафах, пад сталамі. Таксама неабходна патушыць агонь у печы, адключыць электраэнергію, закрыць краны на газавых сетках. У цёмны час сутак варта выкарыстоўваць ліхтары, лямпы, свечкі, уключыць радыёпрыёмнік для атрымання дадатковай інфармацыі. У мэтах бяспекі шкло вокнаў абклейце папяровымі стужкамі або палоскамі скотчу, зачыніце аканіцамі або шчытамі. Важна ўзяць пад асаблівы кантроль дзяцей і не пакідаць іх без нагляду.
Знаходзячыся на вуліцы, у паркавай зоне нельга хавацца пад высокімі дрэвамі, лепш аддаліцца ад іх метраў на 30-40. Не варта хавацца ад моцнага ветру каля сцен дамоў, бо з дахаў магчыма падзенне шыферу і іншых дахавых матэрыялаў. Гэта ж датычыцца прыпынкаў грамадскага транспарту, рэкламных шчытоў, недабудаваных будынкаў. Для абароны ад абломкаў, якія ляцяць, і аскепкаў шкла выкарыстоўвайце лісты фанеры, кардонныя і пластмасавыя скрыні, дошкі і іншыя падручныя сродкі. Пры пыльнай буры зачыніце твар марлевай павязкай, хусткай, кавалкам тканіны, а вочы акулярамі. Рэкамендуецца хутчэй схавацца ў падземных пераходах або пад'ездах будынкаў. Калі вы апынуліся ў полі або на прасёлкавай дарозе, выходзьце на магістральныя дарогі, якія перыядычна расчышчаюцца і дзе ёсць вялікая верагоднасць аказання вам дапамогі.
А таксама ў такое надвор'е пажадана абмежаваць язду на далёкія адлегласці за межы населеных пунктаў і не паркаваць аўтамабіль паблізу старых дрэў.
У выпадку экстраннай сітуацыі і пры неабходнасці правядзення выратавальных мерапрыемстваў, неабходна неадкладна паведаміць пра гэта па тэлефоне службы выратавання "101" або "112"