Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт»

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт»

У перыяд часу з 23 чэрвеня 2023 года па 2 ліпеня 2023 года на тэрыторыі Пастаўскага раёна ў мэтах прыняцця сістэмных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, мер прэвентыўнага ўздзеяння да грамадзян, якія здзяйсняюць насілле ў сям'і, прыцягнення максімальнай колькасці зацікаўленых у вырашэнне праблем, звязаных з насіллем у сям'і, аказанне кваліфікаванай дапамогі пацярпелым, растлумачэнні палажэнняў новага заканадаўства аб прафілактыцы хатняга насілля будзе праводзіцца асноўны этап комплексу прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку ў сферы хатняга насілля.