Цыгарэта коштам жыцця

Пра шкоду курэння здароўю ведаюць усе. Але пра шкоду курэння жыццю задумваюцца адзінкі! Усяго маленькі акурак можа знішчыць дашчэнту ўсю назапашаную гадамі маёмасць, а самае галоўнае, у выніку пажару могуць загінуць людзі! Не варта недаацэньваць магутнасць маленькага «паразіта». Для ўзнікнення гарэння дастаткова 5 хвілін уздзеяння цяпла непатушанай цыгарэты на пасцельныя прыналежнасці. І ўжо пажар развіваецца па ўсім вядомым сцэнарыі: «Выпіў, прылёг, закурыў, заснуў, згарэў». Загінуць ад цыгарэты могуць не толькі тыя, хто курыць. Частай прычынай пажару становіцца акурак, выкінуты з балкона, які шчасна заляцеў у кватэру суседзяў знізу. У лепшым выпадку ён трапіць на негаручую паверхню і пашкодзіць эстэтычны выгляд. Але як правіла, на падлозе пасланы дыван, вокны зачынены фіранкамі, а на балконе складваюцца непатрэбныя рэчы, якія «ў гаспадарцы спатрэбяцца».

І вось, віноўнік урачыстасці сам таго не падазраючы, часта становіцца адрэзаным ад шляху эвакуацыі з-за дыму, які ідзе з ніжэйшага паверха. Так усяго адзін наплявальніцкі жэст, пацягнуў велізарную бяду. Навучыць дзіця элементарнаму: «Запалкі дзецям не цацка!» прасцей, чым дарослага чалавека са згубнай звычкай. А вось 90% прычын гібелі на пажарах з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

МНС нагадвае: Памятайце, што пры неасцярожным курэнні існуе мноства сумных наступстваў!