Згарэў хутчэй за запалку…
06.09.2021 г. у 12-50 у цэнтр аператыўнага кіравання Пастаўскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома па вул. Зялёнай 18 у вёсцы Вайцехі.
Па прыбыцці падраздзяленняў на месца пажару назіралася адкрытае гарэнне двух будынкаў: дома і хлява. Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі-пажарнымі.
У выніку пажару агнём знішчаны дом і хлеў. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.