Сяргей Маркевіч у рамках рабочай паездкі выступіў у дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Пастаўскі лясгас»

Сяргей Маркевіч у рамках рабочай паездкі выступіў у дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Пастаўскі лясгас»

Сяргей Маркевіч у рамках рабочай паездкі выступіў у дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Пастаўскі лясгас», дзе расказаў прысутным пра правілы эксплуатацыі печаў і ацяпляльных прыбораў, правілы карыстання электрапрыборамі, алгарытм выкліку ратавальнікаў, важнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і правільнае выкарыстанне вогнетушыцеля.

Найважнейшым  пытаннем сустрэчы стала набліжэнне летніх канікул, дзе застаюцца дзеці без нагляду, нягледзячы на тое, што бацькі пакідаюць непаўналетніх пад нагляд пажылым сваякам. Сяргей Маркевіч заклікаў:

Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных! Ацэньвайце сілы і магчымасці тых, каму вы давяраеце самае каштоўнае!

Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі лясной гаспадаркі намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС правёў сустрэчу з асабовым складам Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дзе нагадаў пра важнасць кожнага ўкладу ў развіццё краіны, заклікаў да няўхільнага выканання сваіх службовых абавязкаў і захавання распарадку дня.

У завяршэнне сустрэчы Сяргей Маркевіч падзякаваў за праведзеную працу і ўдасканаленне сістэмы.