Сяргей Мікалаевіч Мелешкін з рабочым візітам наведаў Пастаўскі раён

Сяргей Мікалаевіч Мелешкін з рабочым візітам наведаў Пастаўскі раён

Сяргей Мікалаевіч Мелешкін з рабочым візітам наведаў Пастаўскі раён

Сёння ў Пастаўскім раённым выканаўчым камітэце член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання па Ушацкай выбарчай акрузе №51, начальнік установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Сяргей Мелешкін правёў выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, а далей сустрэўся з працоўным калектывам Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

— Асноўная прычына ўсіх надзвычайных сітуацый, якія здараюцца з людзьмі, — гэта простая чалавечая бестурботнасць. Многія з тых, каму ўдалося адкараскацца спалохам, часцяком прызнаваліся, што спачатку спадзяваліся на простае «авось пранясе», а ў далейшым прывыкалі, што ўсё абыходзіцца, што, уласна, і прывяло да сумнага выніку — пачаў сустрэчу з калектывам Сяргей Мікалаевіч.

Далей Сяргей Мелешкін распавёў пра канкрэтныя надзвычайныя сітуацыі ў побыце і як паніка і няведанне правіл пажарнай бяспекі змаглі пагоршыць іх наступствы.

Востра прабілася на парадак дня тэматыка дзіцячага траўматызму. Напярэдадні доўгіх выхадных і надыходзячых канікул, бацькі забыліся пра сваю важную функцыю — выхаванне бяспекі ў свайго дзіцяці, бо ў кожнага з нас ёсць некалькі момантаў у жыцці, калі мы былі на валаску ад немінучага перакрэслівання сваёй будучыні.

Калі вы не плануеце няньчыць унукаў, дажыць да старасці і не жадаеце спакою і бяспекі сваім дзецям, то смела можаце не купляць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, — заявіў начальнік упраўлення, — бо менавіта ён, часцяком, з'яўляецца і апошняй надзеяй, і білетам у заўтрашні дзень. Застаецца зрабіць правільны выбар паміж цаной уласнай бяспекі і лёгкім перакусам у кафэ.

Акрамя супрацьпажарнай тэматыкі былі закрануты і іншыя важныя тэмы. Як адказны грамадзянін, які дбае пра росквіт сваёй Краіны, Сяргей Мікалаевіч выказаў занепакоенасць адносна стаўлення і поглядаў моладзі да ўласнага жыцця. Імкненні і арыенціры дваццацігадовай даўніны не параўнальныя з арыенцірамі цяперашняга пакалення, а бо гэта тыя кіраўнікі, якія ўжо заўтра павінны ўзначаліць структурныя адзінкі, таму трэба ўжо сёння браць на ўзбраенне пытанне аб перадачы вопыту і назапашаных ведаў маладому пакаленню.

Напярэдадні аднаго з кранальных святаў Дзяржавы, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання, павіншаваў усіх прысутных са святам, распавёў пра тое, як нашы грамадзяне цэняць той невымерны ўклад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў наша развіццё і станаўленне Беларусі як незалежнай дзяржавы. А таксама заклікаў усіх прысутных успамінаць і дапамагаць ветэранам не толькі на 9-га мая, а на працягу ўсіх гадоў іх жыцця і ўшаноўваць памяць усіх герояў, хто паў ахвярай дзеля мірнага неба над намі.