Сям'я года – 2026: у Паставах выбралі найлепшую шматдзетную сям'ю раёна!

Сям'я года – 2026: у Паставах выбралі найлепшую шматдзетную сям'ю раёна!

Сям'я года – 2026: у Паставах выбралі найлепшую шматдзетную сям'ю раёна!

Сапраўднае свята любові, творчасці і традыцый разгарнулася на галоўнай сцэне раёна. У раённым этапе Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года» прынялі ўдзел 5 яркіх шматдзетных сем'яў Пастаўшчыны! 

Удзельнікі даказалі: вялікая сям'я — гэта каманда, дзе адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Журы прыйшлося нялёгка — кожная з пяці сем'яў была вартая галоўнага тытула! Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы, падзякі і каштоўныя падарункі ад Пастаўскага райвыканкама і мора апладысментаў ад заўзятараў 

Пераможцам прызнана сям'я Богуш. Менавіта яны прадставяць Пастаўшчыну на абласным этапе конкурсу ў Віцебску.