Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Сёння Пастаўскі раён – адзін з найбуйнейшых сельскагаспадарчых раёнаў Віцебскай вобласці з развітой прамысловасцю, арыентаванай на прамысловую перапрацоўку сыравіны, што вырабляецца ў раёне, і забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання.

За апошнія гады ў раёне праведзена значная работа па рэфармаванні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, аптымізацыі іх колькасці і ў цяперашні час працуе 9 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія забяспечваюць насельніцтва раёна прадуктамі харчавання, а перапрацоўчыя прадпрыемствы – сыравінай.

За сельгасвытворцамі замацавана 74,7 тыс. га сельгасугоддзяў, у тым ліку 46,6 тыс. га ворыва. Распаханасць сельгасугоддзяў складае 62,4 %, іх урадлівасць ацэньваецца ў 28,1 балаў, ворыва – 25,6 балаў.

Спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці малочна-мясная жывёлагадоўля з развітой вытворчасцю збожжа і вырошчваннем лёну.

У структуры пасяўных плошчаў збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць 39,7 %, рапс – 9,8 %; лён – 2,9 %; бульба – 0,1 %; кармавыя культуры – 47,5 %.

Сярэднеспісачная колькасць работнікаў, занятых у сельскагаспадарчай вытворчасці – 1,5 тысяч чалавек.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна

ААТ "Ярэва-агра"

Дырэктар ВЫРВІЧ Раман Эдуардавіч

211868 в. Ярэва

т. 4-64-37, yarevoagro@yarevooagro.by

ААТ "Навасёлкі-Лучай"

Дырэктар ШЫМЧЫК Юрый Францішкавіч

211832 в. Навасёлкі-1

т. 5-64-37,

ААТ "Янавіца -агра"

Дырэктар КУПРАН Андрэй Валер'евіч

211872 в. Палессе

т. 2-41-09, byh@yanovica.by

ААТ "Кураполле-агра"

Дырэктар ПАТАПОВІЧ Сяргей Чэслававіч

211842 в. Кураполле

т. 2-45-57, email@kurapoljeagro.by

ААТ "Хацілы- Агра"

Дырэктар КРЫШТАФОВІЧ Вячаслаў Іосіфавіч

211841 в. Хацілы

т. 2-27-62, oao@hotily-agro.by

ААТ "Сцяг Перамогі Агра"

Дырэктар ЧАГАРЫН Максім Аляксандравіч

211851 в. Юнькі

т. 4-67-74, znamya_agro@znamyapobedy.by

ААТ "Камайскі- АГРА"

намеснік дырэктара ДАНІЛЕНКА Аляксандр Іванавіч

211862 в. Камаі

т. 4-71-31, komaiskij.by@komaiskij.by

КУСП "Дунілавічы-Агра"

Дырэктар САРАПЕНЕНКА Андрэй Віктаравіч

211854 в. Дунілавічы

т. 2-14-91, dunilovichi@dunagro.by

Найбольш буйным сельгаспрадпрыемствам з'яўляецца ААТ «Камайскі-АГРА» з плошчай сельгасугоддзяў 14,5 тыс. га, дзе вырабляецца 14,5% валавой прадукцыі ад агульнага аб'ёму вытворчасці ў аграпрамысловым комплексе раёна.

Асноўнымі валаўтваральнымі прадпрыемствамі раёна з'яўляюцца ААТ «Хацілы-Агра», «Навасёлкі-Лучай», «Камайскі-АГРА», «Кураполле-агра».