Сёння ў рамках раённай сустрэчы маладых спецыялістаў адбыўся натхняльны майстар-клас «Ствары і насі разам з БРСМ»!
Кожнае сэрца стала асаблівым: на ім удзельнікі пакінулі свае адбіткі пальцаў чырвоным і зялёным колерам. Гэты майстар-клас стаў не толькі творчым мерапрыемствам, але і напамінам пра важнасць адзінства, падтрымкі і прыналежнасці да нашай вялікай дружнай сям'і.
Ствараючы гэтыя ўнікальныя сувеніры, маладыя спецыялісты падкрэслілі сваю датычнасць да роднай зямлі і імкненне ісці наперад разам. Дзякуем усім за актыўны ўдзел і шчырыя эмоцыі! Разам мы ствараем будучыню — яркую, моцную і адзіную!
#БРСМ #МайстарКлас #МаладыяСпецыялісты #СтварыІНасі #Адзінства