Сёння ў раённым Доме культуры адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў па выніках VI адкрытага Абласнога мастацкага конкурсу «АсаРЦі-2026».
У конкурсе прынялі ўдзел 322 навучэнцы з 37 устаноў адукацыі і культуры г. Віцебска, Віцебскай вобласці і г. Мінска.
Конкурс праходзіў па трох намінацыях: «Жывапіс», «Графіка», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» ў дзвюх узроставых групах 10-12 гадоў, 13-15 гадоў. Удзельнікам конкурсу было прапанавана 3 тэмы: «Край родны Прыдзвінне», «Пастаўскі край», «Галоўны колер — фіялетавы».
Лаўрэатамі сталі 55 навучэнцаў з 21 установы адукацыі і культуры г. Віцебска і Віцебскай вобласці, у тым ліку і навучэнцы Пастаўскай ДШМ імя А. Ромера. Гэта — Анастасія Пятрова, Дар'я Гардзевіч, Кіра Храпавіцкая, Сафія Унтон, Валерыя Сіліч, Анастасія Сарока і Раман Кузьміч.
Больш фота ў групах у ОК і ВК